Деятельность УМО
21.02.2025
Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 17 па 21 лютага 2025 года.
Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень. Дзеці маглі адгадваць крыжаванкі не толькі на паперы, але і ў анлайн-рэжыме ці па QR-кодах. Паказаўшы выкананае заданне, маглі атрымаць адзнаку.
«Не маўчы па-беларуску», так называлася віктарына для 6-х класаў, у час якой вучні даведаліся шмат цікавай і карыснай інфармацыі.
На наступны дзень для 7-х класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня «Знаўцы беларускай мовы», падчас якой вучні паказалі свае веды ў галіне беларускай мовы і літаратуры.
Чацвер пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі «21 лютага - Дзень роднай мовы». Вучні 10 класа расказалі гісторыю ўзнікнення гэтага свята. А затым вучні 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі цікавай акцыі «Адгадай беларускае слова - атрымай цукерку».
Закончыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй для 5-х класаў «Размаўляем па-беларуску», у час якой пяцікласнікі прадэманстравалі свае веды беларускай мовы.
Акцыя «Далучы сваю далонь» паказала шчырасць і неабыякавасць нашых падлеткаў да лёсу мовы і Радзімы. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках.

Цікава было і дзецям, і дарослым - адгадваць загадкі, перакладаць словы, пісаць пажаданні. А калі яшчэ і запомнілі некалькі арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы – самабытны, таленавіты народ.
Т.А.Мінько, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
3.03.2022
С 27 февраля по 3 марта в нашей школе проходила Неделя русского языка и литературы.
В первый день Недели, 27 февраля, была организована выставка стенгазет и рисунков учащихся под названием “Тебе, великий и могучий, посвящается”, а на дверях кабинетов были расклеены афоризмы о русском языке.
Во второй день, 28 февраля, во всех классах школы прошли лингвистические пятиминутки “В мире познавательного языкознания”, организованные десятиклассниками, во время которых ребята рассказывали об интересных фактах из истории языка.
Третий день был посвящён “Конкурсу чтецов”, где ребята соревновались в декламации стихов, не входящих в школьную программу. Данный конкурс был воспринят с воодушевлением. Особенно вдохновлены были те, кто получили грамоты. Сладкие подарки были вручены всем участникам.
2 февраля, в четвёртый день Недели, учитель русского языка Сасим Марина Ивановна провела интеллектуальную игру “Знатоки русского языка”. И здесь не обошлось без победителей, грамот и подарков и, конечно же, хорошего настроения участников игры.
Неделя русского языка и литературы завершалась викториной в 8 “Б” классе “Знаете ли вы русский язык?”, подготовленной учителем Стрельцовой Светланой Григорьевной. Призы для победителей, хорошее настроение участников – вот визитная карточка лингвистической викторины для восьмиклассников.

Неделя русского языка и литературы закончилась… Но положительные отзывы ребят и коллег, хорошее настроение и положительные эмоции ее участников – вот главная награда для организаторов мероприятия – учителей русского языка и литературы
Стрельцова С. Г. , учитель русского языка и литературы
22.09.2022
У гэтыя восеньскія дні, з 19 па 23 верасня, у школе прайшоў Тыдзень роднай мовы пад назвай “Як ты дорага, родная мова”. А пачаўся ён з напісання дыктанта “Дзень роднай мовы”, у якім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў.

Загадчыкам бібліятэкі Харытонавай А.А. была арганізавана выстава кніг “Сузор’е талентаў палескіх”, на якой чытачы розных узростаў маглі пазнаёміцца з кнігамі землякоў-літаратараў: В.Гардзея, У. Марука, А Каско і іншых.
Вучні школы ў панядзелак прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. На ім вучні прымацоўвалі свае любімыя беларускія словы.

У аўторак для вучняў 8-ых класаў быў арганізаваны прагляд запісу пастаноўкі спектакля па п’есе Аляксея Дударава “Вечар” (з Купаласкага тэатра). Спектакль вельмі спадабаўся і ўразіў вучняў.
У сераду пад час марафона “Мова родная – мова адзіная” ўсе жадаючыя маглі паслухаць і паглядзець кліпы беларускіх выканаўцаў.
У чацвер была праведзена экскурсія у Ганцавіцкую цэнтральную раённую бібліятэку імя В.Ф.Праскурава, дзе для дзяцей 6 “А” класа была праведзена літаратурная гадзіна “Слова жывое, гаваркое, роднае…”. Гадзіну правяла бібліятэкар Шэйман Алена Канстанцінаўна. А таксама для вучняў 6 “Б” класа была праведзена экскурсія па Алеі пісьменнікаў.

Завяршыўся тыдзень роднай мовы відэагасцёўняй “Беларусьфільм прадстаўляе” – вучні 1-5-х класаў мелі магчымасць пазнаёміцца з беларускамоўнымі мультфільмамі. Вучні з задавальненнем глядзелі і абмяркоўвалі ўбачанае.
Т.У.Мінько, настаўнік беларускай мовы і літаратуры